У хлебаробаў цяпер гарачы час – пасяўная. У журналістаў – таксама: у іх —“жніво”. Яно вянчае мінулагоднюю працу перыядычных выданняў.
Як правіла, у гэты дні, прымеркаваныя да Дня друку, падводзяцца вынікі многіх рэспубліканскіх і абласных конкурсаў. І мы з задавальненнем дзелімся радасцю са сваімі вернымі сябрамі – чытачамі: “Астравецкая праўда” –... Читать далее
У нашым раёне ўзрастае попыт на жыллё – гэта звязана з перспектывай развіцця горада і прыцягненнем на будаўніцтва Астравецкай атамнай электрастанцыі тысяч работнікаў. У рэкламны аддзел рэдакцыі звяртаецца ўсё болей людзей, якія шукаюць жыллё ў Астраўцы, – хочуць зняць на час ці набыць ва ўласнасць. Карэспандэнт “Астравецкай праўды” вырашыў правесці... Читать далее
“…Даймае адчувальны сорам за ўсіх нас, беларусаў, якія да гэтага часу па-сапраўднаму не ацанілі такіх карыфеяў, як Адам Станкевіч, Адольф Клімовіч... Іх прозвішчы не ўбачыш у назвах вуліц, на мемарыяльных дошках, іх профілі не ператварыліся ў манументальныя помнікі пасярод гарадоў…”
Мар’ян ДУКСА.
2010 год на Астравеччыне аб’яўлены годам Казіміра Сваяка – у... Читать далее
ПАКАПАЛІСЯ Ў МАШЫНЕ
На жаль, у нашай краіне крадзяжы з аўтамабіляў не рэдкасць. У раёне, на шчасце, іх няшмат, але час ад часу здараюцца.
Чарговы выпадак быў зарэгістраваны ў Астраўцы ў перыяд з 23 гадзін 21 красавіка да 13.30 22 красавіка.
Як паведаміў жыхар вуліцы Валадарскага, з яго машыны “Фольксваген-Джэта”, якая стаяла каля... Читать далее
Члены дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў таксама не засталіся ўбаку ад святкавання юбілею нашага знакамітага земляка Казіміра Сваяка. У красавіку на базе Цэнтра пазашкольнай работы прайшоў раённы конкурс малюнкаў па творах Казіміра Сваяка, які арганізавалі і правялі раённы савет ГА “БРПА” і ЦПР.
У конкурсе малюнкаў прынялі ўдзел 16 устаноў адукацыі, на разгляд... Читать далее
Ва ўсёй Беларусі 5 мая адзначаецца Дзень друку – прафесійнае свята журналістаў і ўсіх нашых пазаштатных супрацоўнікаў і, канешне, вас, паважаныя чытачы, таксама. З чым мы вас і сябе таксама віншуем.
А ў гасцёўню “Візаві”, прысвечаную Дню друку, мы запрасілі нашых актыўных чытачоў і пазаштатных аўтараў, як часта іх называлі раней,... Читать далее
Тым, хто памятае і хто забыўся, нагадваем: сёння – Дзень друку: свята ўсіх, хто мае адносіны да друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.
У дачыненні да нашага раёна – прафесійнае свята супрацоўнікаў “Астравецкай праўды”. Сённяшніх і былых – тых, хто аддаў многія гады свайго жыцця газеце, якая для іх – не проста... Читать далее
У газетах і інтэрнэце часта трапляюцца аб’явы аб тым, што той ці іншай арганізацыі патрабуюцца фармацэўты і правізары. Так, да прыкладу, толькі за апошнія дзесяць дзён на партале tut.by змешчана 25 вакансій на гэтыя спецыяльнасці. Можна зрабіць выснову, што прафесія фармацэўта запатрабаваная на рынку працы. А хлопчыкам і дзяўчынкам, якія... Читать далее
Мы прыехалі ў Астравец яшчэ да вайны – у 1939 годзе. Тату Пятра Рыгоравіча Харытонава прызначылі намеснікам сакратара райкама. Спачатку мы сталі жыць у Варнянах – кватаравалі ў Карачуна. Там мяне прынялі ў піянеры. Прайшло столькі гадоў, а я памятаю – і піянерскі касцёр, і вершы Багрыцкага, і песні Святлова,... Читать далее
У навучальна-педагагічным комплексе Варнянскія яслі-сад-сярэдняя школа адбылася першая міжшкольная навукова-даследчая канферэнцыя “Інтэлект. Творчасць. Супрацоўніцтва”. Дванаццаць удзельнікаў з Варнянскай, Варонскай і Гервяцкай школ прадставілі ўвазе гледачоў свае навукова-даследчыя працы па секцыях беларускай літаратуры, гісторыі, біялогіі, фізікі, англійскай мовы і рускай літаратуры.
І вось на сцэне першы навуковец – Дзіяна Асадчук, вучаніца 9... Читать далее